AP

AP

Матч адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 паміж зборнымі Чарнагорыі і Расіі адменены ў сувязі з тым, што мясцовыя заўзятары зноў выкарыстоўвалі піратэхніку.

У першы раз сустрэча была спынена на першай хвіліне, пасля таго як запушчаны з трыбун стадыёна ў Падгорыцы фаер трапіў у галкіпера расійскай зборнай Ігара Акінфеева.

Матч быў спынены, аднак аднавіўся праз 40 хвілін. Дыктар па стадыёне тады паведаміў, што ў выпадку паўтарэння інцыдэнту гульня будзе канчаткова спынена.

У выніку інцыдэнту Акінфееў атрымаў страсенне мозгу і быў адпраўлены ў Клінічны цэнтр Чарнагорыі.

Згодна з рэгламентам УЕФА, зборнай Чарнагорыі па футболе можа быць залічана тэхнічнае паражэнне з-за няздольнасці гарантаваць бяспеку гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?