28.03.2015 / 14:57

Эксперты: І беларускі, і расійскі рубель усё кепскае ўжо перажылі 13

Расійскі і беларускі рублі прайшлі самы складаны перыяд. У бліжэйшы час нацыянальныя валюты абедзвюх краін будуць умацоўвацца, мяркуюць аналітыкі групы кампаній TeleTrade.

За апошнія два месяцы адбылося істотнае ўмацаванне расійскай нацвалюты, а ў сакавіку упершыню з пачатку гэтага года на Маскоўскай біржы даляр апусціўся ніжэй адзнакі ў 57 рублёў.

«Расіяне адыгралі многія негатыўныя моманты, цяпер рубель пачуваецца някепска, — удакладняе фінансавы аналітык TeleTrade Аляксандр Ягораў. — Пік падзення расійскага рубля ўжо пройдзены, знойдзеная збалансаваная пазіцыя. У бліжэйшы час найбольш верагодны курс рубля ў адносінах да даляра ў дыяпазоне ад 55 да 65. А лічбы ў 90 рублёў за даляр, якія прагназуюць некаторыя аналітыкі, нерэальныя».

«Расійскі і беларускі рублі ўсё дрэннае ўжо адыгралі, далей будзе пазітыўны сцэнар», — падтрымлівае калегу кіраўнік дэпартамента знешніх камунікацый TeleTrade Ігар Ціхі. Нагадаем, у адносінах да пачатку тыдня рубель умацаваўся на 150 рублёў.

Аднак у дачыненні да беларускай нацвалюты аналітыкі стрыманыя ў прагнозах.

«На доўгатэрміновую перспектыву складана рабіць прагнозы, але ў хуткім часе беларускі рубель будзе ўмацоўвацца. Шмат у чым за кошт палітычных момантаў», — адзначае эксперт кампаніі «Бізнес-Форэкс» Андрэй Амяльковіч.

Але трэба прызнаць, што многіх зараз больш цікавяць адносіны іншы валютнай пары — еўра і даляра.

На думку віцэ-прэзідэнта ГК TeleTrade Дзмітрыя Дрыгайлы, у канцы гэтага года курсы даляра і еўра зраўняюцца.

Нягледзячы на гэта аналітык раіць беларусам захоўваць свае зберажэнні ў абедзвюх валютах.

«Тым, у каго зберажэнні ў еўра, не трэба бегчы ў абменнік і мяняць іх на амерыканскую валюту. На абмене вы згубіце значна больш», — адзначыў Дзмітрый Дрыгайлы.

Тым беларусам, якія захоўваюць свае зберажэнні ў еўра, але пры гэтым не хочуць хвалявацца за іх захаванасць, Аляксандр Ягораў раіць абмяняць іх на беларускія рублі і пакласці на дэпазітны рахунак у адзін з банкаў. «Стаўкі ў 45% калі і не дапамогуць прымножыць зберажэнні з-за дэвальвацыі рубля, але хаця б дазволяць не страціць грошы», — перакананы эксперт.

Калі гаворка ідзе аб буйных сумах, эксперты рэкамендуюць звярнуць увагу на набыццё нерухомасці за межамі Беларусі:

«Выгаднае ўкладанне — купля нерухомасці ў Літве, Латвіі ці Украіне», - мяркуе Дзмітрый Дрыгайла.

«Траціну свайго даходу выдаткоўваю на будаўніцтва дома, траціну пераводжу ў валюту (еўра і даляр), а астатняе — спекулятыўныя грошы (гульня на валютным рынку і на паперах кампаній)», — распавёў пра сваю стратэгію Ігар Ціхі.

0
RRR / Адказаць
28.03.2015 / 15:21
В Питере квартиры стали дешевле, чем в Минске. Выгодное вложение денег!
0
давай / Адказаць
28.03.2015 / 15:51
RRR, вложишь, расскажешь чо-как.
0
рыгор / Адказаць
28.03.2015 / 16:16
RRR, з хуткасьцю эспрэса Расія рушыць у бок трэццяга сьвета, лепей закапаць грошы на полі цудаў.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру