president.gov.by

president.gov.by

30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 143, якім прадугледжаны працяг да 1 студзеня 2016 г. пераходнага перыяду, цягам якога індывідуальным прадпрымальнікам дадзена права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных без якіх бы ні было пацвярджальных дакументаў.

Адпаведныя змены і дапаўненні ўнесены ва ўказ ад 16 мая 2014 года № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі».

Пры рэалізацыі тавараў без пацвярджаючых дакументаў ўстаноўлена прымяненне павышальнага каэфіцыента 2 пры вылічэнні адзінага падатку, а таксама спагнанне падатку на дададзеную вартасць у фіксаванай суме з яго павелічэннем у чатыры этапы за кошт прымянення наступных павышальных каэфіцыентаў:

2 — за перыяд з 1 па 31 сакавіка 2015;

2,5 — за перыяд з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2015 г.;

3 — за перыяд з 1 ліпеня па 30 верасня 2015 года;

4 — за перыяд з 1 кастрычніка па 31 снежня 2015 года.

У мэтах стымулявання індывідуальных прадпрымальнікаў набываць прадукцыю ў легальных вытворцаў і пастаўшчыкоў для тых з іх, якія будуць мець дакументы на ўсе тавары, дазваляецца перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання альбо з 1 красавіка, альбо з 1 ліпеня, альбо з 1 кастрычніка 2015 года.

Акрамя таго, ва ўказе выразна рэгламентуецца рэалізацыя тавараў фізічнымі асобамі Беларусі і замежнымі грамадзянамі.

У мэтах спынення неарганізаванай рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі ўводзіцца забарона на продаж тавараў на вуліцах, стадыёнах, у скверах, парках, грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах, за выключэннем рэалізацыі тавараў у месцах, устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?