Веснавыя абмежаванні нагрузак на дарогах у Беларусі датэрмінова адменены, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

Сёлета, згодна з пастановай Мінтранса № 7 ад 10 сакавіка, веснавыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў былі ўведзены на перыяд з 20 сакавіка па 20 красавіка.

Аднак, улічваючы спрыяльныя ўмовы надвор'я, Мінтрансам было прынята рашэнне аб датэрміновай адмене веснавых абмежаванняў з 27 сакавіка. На рэспубліканскіх дарогах, дзе былі ўведзены сезонныя ліміты, дарожныя службы дэмантавалі часовыя знакі, якія абмяжоўвалі нагрузкі на вось. 

Аб датэрміновай адмене абмежаванняў праінфармаваныя падраздзяленні Транспартнай інспекцыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі і ведамствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?