Фотаздымкі радаснай сустрэчы амерыканскіх саюзнікаў жыхарамі Беластока абляцелі заходнія СМІ і сталі сведчаннем таго, як моцна Усходняя Еўропа занепакоеная пагрозай ад пуцінскай Расіі, піша dailymail.co.uk.

На вуліцах горада на мінулым тыдні спыніўся атрад з 2-га кавалерыйскага палка амерыканскай арміі, які выкарыстоўвае баявыя машыны пяхоты Stryker.

Вельмі хутка машыны і жаўнеры былі акружаныя жыхарамі Беластока, якія па-сяброўску віталі амерыканцаў, фатаграфаваліся з імі і нават дарылі ім падарункі.

Юнакі, дзяўчыны і нават бацькі з малымі дзецьмі потым пачалі залазіць на тэхніку і рабіць здымкі на памяць.

Гэта выглядала, піша dailymail.co.uk, як сустрэча амерыканцаў французамі ў 1944 годзе пасля высадкі ў Нармандыі, калі танкі закідвалі кветкамі, а жаўнераў частавалі і абдымалі.

Амерыканцы ўдзельнічалі ў сумесных вучэннях «Атлантычная рашучасць» і праехалі ад Эстоніі праз Латвію і Літву ў Польшчу, а потым у Нямеччыну, каб падтрымаць сваіх усходнееўрапейскіх хаўруснікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?