Дзьвесьце музычных дыскаў скраў злодзей з кватэры дому №17 на вуліцы Прытыцкага ў Менску .

Гаспадар жытла — заўзяты мэляман, увесь стэляж быў аддадзены разнастайным запісам. Злодзей склаў у торбу столькі дыскаў, колькі ў яе памясьцілася — каля 200. Як паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск‑навіны» прэс‑афіцэр Фрунзэнскага РУУС Вераніка Стрэльская, праз тры дні ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Паводле агенцтва «Мінск‑навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0