31.03.2015 / 12:56

Як японцы бачаць Дарта Вэйдэра ФОТА 1

Японская лінейка калекцыйных фігурак яднае «Зорныя войны» і «Апошнюю фантазію».

Кампанія Square Enix, што выдае серыю гульняў «Fianl Fantasy», прадставіла для Японіі серыю калекцыйных фігурак па матывах «Зорных войн», распавядае The Verge.

Серыя ўключае Дарта Вэйдэра, Бобу Фэта і імперскага штурмавіка ў розных паставах. Стылістыка «Зорных войнаў» аб’яднаная са стылістыкай «Апошняй фантазіі», а японскі Дарт Вэйдэр крыху нагадвае футурыстычнага Бэтмэна.

Даспехі Дарта Вэйдэра былі створаныя дызайнерам Ральфам Маккоўры паводле эскізу Джорджа Лукаса. Арыгінальны касцюм Дарта Вэйдэра быў натхнёны даспехамі японскіх самураяў, а таксама касцюмамі супергероя Маланкі з серыялу «Бітва з сабакамі д’ябла» і суперзлодзея Marvel Доктара Смерці.

Тэхнікі бою на светлавых мячах у сваю чаргу маюць багата агульнага з японскім мастацтвам валодання мячом. 

Аляксандр Арсёнаў

0
__φ(..) / Адказаць
31.03.2015 / 17:41
Игрушки для взрослых мальчиков?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру