31.03.2015 / 14:48

IKEA прадставіла дызайн лагера бежанцаў 4

Першую замову на 10 тысяч асобнікаў зрабіла Агенцтва ААН па справах бежанцаў.

Дабрачынны фонд IKEA супольна з Агенцтвам ААН па справах бежанцаў прадставіў Better Shelter — адмысловае жытло для лагераў бежанцаў, распавядае Mashable.

Better Shelter — вагончык плошчай 17,5 м², разлічаны на пражыванне 5 чалавек. Ён мае сонечныя батарэі, асвятленне і разеткі. Сцены ўцепленыя пластыкавай пенай.

Адзін Better Shelter каштуе 1150 даляраў. Гэта ў два разы даражэй за звычайны намёт аналагічных памераў, які зараз усталёўваецца ў лагерах бежанцаў. Цану распрацоўшчыкі апраўдваюць трываласцю пабудовы і абяцаюць у бліжэйшыя гады знізіць кошт Better Shelter.

Аляксандр Арсёнаў, фота: R. Cox, Better Shelter

0
туш / Адказаць
31.03.2015 / 20:05
Дайце два ! )
0
а608 / Адказаць
31.03.2015 / 20:27
66 у.а. за м кв.- танней, чым будаўнічы вагончык
0
NavuchencaBK / Адказаць
31.03.2015 / 20:58
Ну, як заробяць дастаткова, ды снізяць цану. Верым буржуінам!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру