Грамадства1515

На мінскіх вуліцах могуць з'явіцца шыльды з гістарычнымі назвамі

Шыльды са старымі назвамі прапануецца змяшчаць побач з цяперашнімі.

oldmensk.net

Актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (зарэгістраванага ў Латвіі) атрымалі ад чыноўнікаў адказ на свой зварот. Мінскія ўлады ўхвалілі прапанову размясціць на цэнтральных вуліцах сталіцы дадатковыя шыльды з гістарычнымі назвамі. Гаворка ідзе пра 16 вуліцаў, дзве плошчы, два праспекты. Усе яны размешчаныя ў раёне Верхняга горада, Нямігі, плошчы Незалежнасці, стадыёна Дынама, Ракаўскага і Траецкага прадмесцяў.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі ў пісьмовым адказе паведаміў, што прапанову перададуць у камісію па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліцаў, плошчаў Мінска на бліжэйшае пасяджэнне. З падтрымкай праекта выступіў і намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

У каментары Еўрарадыё кіраўнік «Альтэрнатывы» Алег Корбан кажа, што на дублюючых шыльдах размесцяць усе вядомыя гістарычныя назвы вуліцы:

«У хрананалічным парадку з таго стагоддзя, з якога вядома. Напрыклад, вуліца Карла Маркса адным з першых назоваў мела вуліца Падгорная, потым — Новы Рынак, а ўжо ў савецкі час — Свярдлова. А напрыканцы савецкай улады і па сённяшні дзень гэта вуліца Карла Маркса».

Корбан спадзяецца, што шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц з'явяцца ўжо сёлета, у найлепшым варыянце — да лета. Але калі месяц-два ад чыноўнікаў не будзе ніякіх звестак, то актывісты зноў дашлюць звароты да іх.

Дарэчы, шыльды з ранейшымі назвамі вуліц можна пабачыць у Магілёве, Баранавічах, Клецку, гарадскім пасёлку Халопенічы.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць