Кім Чэн Ын вітае народ КНДР. Фота: johnfeffer.com

Генконсул КНДР у Находцы (Расія) Ім Чхон Ір прапанаваў адпраўляць якуцкіх школьнікаў на адпачынак у піянерскія лагеры рэспублікі. Пра гэта дыпламат заявіў на сустрэчы з міністрам па федэратыўных адносінах і знешніх сувязях Якуціі Уладзімірам Васільевым, паведамляецца на сайце ўрада Якуціі.

У ходзе гутаркі былі вылучаныя прыярытэтныя напрамкі ў развіцці двухбаковых адносін. Акрамя павелічэння тавараабароту і супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, адным з іх было вызначана развіццё турызму і дзіцячага адпачынку.

«Генеральны консул адзначыў важнасць культурных і гуманітарных сувязяў і падзякаваў за аказаную падтрымку ўдзелу каманды КНДР у Міжнародных спартыўных гульняхм «Дзеці Азіі». Таксама Ім выступіў з прапановай арганізацыі адпачынку якуцкіх школьнікаў у піянерскіх лагерах КНДР», — гаворыцца ў паведамленні ўрада рэспублікі.

«Расійска-Карэйскія сяброўскія адносіны заўсёды былі традыцыйнымі. А цяпер палітычныя адносіны паміж нашымі краінамі развіваюцца як ніколі плённа. Мы ставім сваёй мэтай актывізацыю эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва з суб'ектамі Далёкага Усходу Расіі», — адзначыў консул.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?