31.03.2015 / 19:54

Стала вядома, калі патаннеюць бананы 1

Прэс-сакратар Maxima Рэната Саўліце распавяла Delfi, што рост цаны на бананы абумоўлены двума фактарамі: ураджаем і курсам даляра.

«Падаражэнне бананаў у гэты час — натуральная з'ява: бананы даражэюць, паколькі цяпер невялікі ўраджай — не сезон, хваробы раслін, у Еўропу ў гэты час звычайна прывозяць менш бананаў», — сказала яна.

Акрамя таго, цана павялічваецца і з-за паслаблення еўра ў адносінах да даляра.

Па дадзеных ГЦ, у студзені гэтага года бананы каштавалі 1,05 еўра / кг, а ў сакавіку гэтага года цана павялічылася яшчэ на 9% - да 1,40 еўра / кг (4,83 літаў). Праўда, у некаторых крамах яны каштуюць больш 1,44 еўра / кг.

Камерцыйны дырэктар кампаніі Litbana Данатас Падліпскас сказаў, што цэны абумоўлены сезоннасцю.

«Цяпер бананаў мала, таму яны даражэй. Сезон пачнецца прыкладна праз два месяцы - у чэрвені, калі бананы будуць пастаўляць і краіны Афрыкі. Тады цэны павінны знізіцца», - сказаў ён.

0
Сапраўдны / Адказаць
31.03.2015 / 21:41
Дык гэта ж ў Летуве! Мы як да іх? Ці бананы вязуць адтуль?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру