01.04.2015 / 17:19

Пры выпальванні травы згарэла вёска Прусавічы Лагойскага раёна ФОТЫ 10

Нешматлікія жыхары аддаленай вёсачкі Прусавічы, што ў Лагойскім раёне, паласу агню, што кацілася па высахлай траве лугавіння, убачылі па абедзе. Выклікалі пажарных, дапамагалі тушыць мясцовыя трактарысты, людзі бралі ваду з калодзежаў і лілі вёдрамі на траву. Але з-за ветру агонь шугаў вышэй чалавечага росту.

Агульнымі намаганнямі адстаялі некалькі дамоў, але і пагарэла даволі. Як паведаміла Міністэрства па надзвычайных здарэннях, згарэлі дзве дачы, дзве лазні, тры сельгаспабудовы і пяць нежылых будынін.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Міліцыя высвятляе вінаватага, падазраюць мясцовага мужчыну, якія кінуў без нагляду падпаленае смецце.

Пажарныя папярэджваюць: нельга выпальваць сухую траву, гэта часта прыводзіць да трагедый.

Фота Сяргея Зініна

0
Яўген / Адказаць
01.04.2015 / 17:29
Рэд. Дзякуй.
0
Ales J / Адказаць
01.04.2015 / 19:01
Прусавічы - назвы шкода. Як часцінкі нашых душ, І знікаем з імі мы. - Воюш
0
оттуда / Адказаць
01.04.2015 / 19:24
БССР, 2015 год... До чего довёл Родину лукашенко. Тут и без пожара один тихий ужас
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру