Італьянскі астранаўт Саманта Крыстафарэцці сфатаграфавала з борта МКС супертайфун «Майсак».

Тайфун рухаецца праз Мікранезію з хуткасцю 20 км/г да Філіпін. У мікранезійскім штаце Чуук вядома пра прынамсі пяцярых загінулых. Хуткасць ветру ў ім дасягае 260 км/г з парывамі да 330-340 км/г.

Мяркуецца, што калі тайфун дасягне Філіпін, ён мае саслабнуць. Калі не — Філіпіны чакае вялікая бяда. Больш за год таму тайфун «Хаян» той жа катэгорыі ўнёс на Філіпінах больш за 8 тысяч жыццяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?