01.04.2015 / 19:24

У прыгарадных аўтобусах Мінска пачала працаваць новая сістэма аплаты 2

Словы «бескантактныя карта» і «валідатар» з учорашняга дня ўвайшлі ва ўжытак і пасажыраў прыгарадных маршрутаў.

sb.by

Для тых, хто выязджае за межы Мінска, механізм аплаты праезду будзе іншым, чым для тых, хто калясіць па гарадскіх маршрутах. Самае істотнае адрозненне: бескантактны праязны дакумент трэба прыкласці двойчы (не толькі пры ўваходзе, але і абавязкова пры выхадзе).

У Мінсктрансе тлумачаць: паколькі кошт праезду на прыгарадных маршрутах залежыць ад адлегласці, пасажыр, які не «закампаставаў» праязны дакумент паўторна, аўтаматычна аплаціць праезд па максімуму — аж да канцавога пункта.

Ці дастаткова ў вас на балансе сродкаў, падкажа табло валідатара. Калі там замест надпісу «канцавы» з'явілася лічба, якая пазначае нумар прыпыначнага пункта, раім зверыцца з расшыфроўкай, размешчанай у салоне кожнага прыгараднага аўтобуса. Яны падкажуць, куды вы можаце дабрацца без даплаты. Едзеце далей? Звярніцеся да кіроўцы за квітком.

Транспартнікі падкрэсліваюць: аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду на прыгарадных маршрутах будзе дзейнічаць не замест традыцыйнай сістэмы, а разам з ёй. Купіць бескантактныя карты і папоўніць баланс пакуль можна толькі ў месцах продажу прыгарадных квіткоў. Разам з такім праязным дакументам выдадуць і спецыяльную памятку.

0
Secret Service / Адказаць
01.04.2015 / 19:33
Рэд. Дзякуй.
0
root / Адказаць
01.04.2015 / 20:07
Папаўняў рахунак сёння ўвечары, на АВ Цэнтральны знайшлася напэўна адзіная каса, дзе тэрмінал "зразумеў" маю картку. Мяркуючы па квітку, на якім пазначана, што сродкі валідныя для аўтобуса, тралейбуса, трамвая ды экспрэса, відаць што транспартнікі гатовыя ўжываць сістэму ў гарадскім транспарце. Дарэчы, аніякай памяткі ня далі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру