На іншых пераездах на беларуска‑польскай мяжы сытуацыя паступова выпраўляецца. Тым часам сёньня раніцай аднавіліся перамовы польскіх мытнікаў і Міністэрства фінансаў.

Сытуацыя на беларуска‑польскай мяжы паступова выпраўляецца. Найгоршыя правы на пераезьдзе Казловічы‑Карошчын. Памежны пераход па‑ранейшаму заблякаваны. Чарга TIR‑аў, што чакаюць на выезд з Польшчы, сягае 28 км (каля 1400 аўто). Сярэдні час чаканьня ў чарзе складае каля 100 гадзінаў (выезд) i 76 гадзінаў на ўезд. Кіраўнік Надбужаньскага Аддзелу памежнай аховы падпалкоўнік Анджэй Вуйцік запэўніў, што ніякіх санкцыяй у дачыненьні да кіроўцаў, у якіх скончыўся тэрмін дзеяньня візы, прымяняцца ня будзе.

На пераезьдзе Брузгі‑Кузьніца Беластоцкая з боку Беларусі чакае каля 150 грузавікоў, на выезд з Польшчы — каля 90, працягласьць чаргі да 3,5 км.

На пераезьдзе Бераставіца‑Баброўнікі на выезд зь Беларусі чакае каля 90 грузавікоў, з боку Польшчы — каля 150, працягласьць чаргі да 2 км.

Сёньня раніцай аднавіліся перамовы кіраўніцтва польскіх мытнікаў зь Міністэрствам фінансаў. Вынікі ўчорашніх 10‑ці гадзінных перамоваў страйкоўцаў не задаволілі. Нагадаем, што ўрад прапанаваў мытнікам павышэньне заробку і зьмены ў Статуце аб мытнай службе. Мытнікаў падтрымалі польскія памежнікі. Што праўда, адна з прапановаў ураду выклікала ў іх крытыку: памежнікі ня згодныя з магчымым прыраўнаньнем мытнікаў да сілавых структураў у пытаньні выхаду на пэнсію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?