Некалькі гадоў гарадзенец гвалтаваў родную дачку ўпотай ад жонкі. На мінулым тыдні вычварэнца затрымалі.

Як паведамляе газета «Вячэрні Гродна», мужчына ўступаў у інтымную сувязь з 17-гадовай дачкой. Ён пачаў гвалтаваць дзяўчынку, калі ёй было 12 гадоў. Бацька пагражаў дзіцяці, што заб'е маці, калі яна каму-небудзь раскажа пра іх сэксуальныя адносіны.

Дзяўчына паспяхова вучылася. У яе з'явіўся малады чалавек. Аднак бацька раўнаваў яе, перашкаджаў сустрэчам з хлопцамі, не пускаў на дыскатэкі, забіраў на машыне з вучобы. Аб дамаганнях бацькі дзяўчына распавяла маці, калі не змагла больш гэта трываць, тая звярнулася ў міліцыю.

Мужчыну, 45-гадовага гарадзенца, які працуе на адным з буйных прадпрыемстваў горада, затрымалі. Раней ён не прыцягваўся ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасці. Сям'я характарызавалася як станоўчая, распавёў начальнік крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Гродна Уладзімір Ваўчкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?