Раней Міністэрства статыстыкі і аналізу ацэньвала рост ВУП у 2007 годзе на ўзроўні 8,1%.
Выступаючы на пасяджэнні калегіі, С.Сідорскі таксама зазначыў, што прамысловая вытворчасць летась узрасла на 8,5%, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павялічыліся на 15%. Найважнейшыя параметры бюджэту Беларусі выкананы.
У цэлым 2007 год, паводле слоў кіраўніка ўрада, быў паспяховым для фінансавай сістэмы, хаця і вельмі цяжкім з прычыны змененых умоў знешняга гандлю. Апрача таго, адбылося падзенне долара на сусветных фінансавых рынках, працягваецца фінансавы крызіс на азіяцкіх рынках.
У адпаведнасці з асноўнымі мэтавымі паказчыкамі прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год тэмп росту ВУП краіны сёлета павінен скласці 111% да ўзроўню 2007‑га.