Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі закончыла стварэньне і разьмясьціла ў інтэрнэце абагуленую электронную базу зьвестак — АБЗ «Мэмарыял» — воінаў Савецкай Арміі, што загінулі і прапалі бязь зьвестак у гады Вялікай Айчыннай вайны і паваенны пэрыяд.

Як адзначаецца, асноўная мэта праекту — даць магчымасьць мільёнам грамадзянам устанавіць лёс і знайсьці інфармацыю пра загінулых ці зьніклых бязь зьвестак родных і блізкіх, а таксама вызначыць месца іх пахаваньня.

Для стварэньня базы зьвестак было адсканавана каля 9,8 млн лістоў архіўных дакумэнтаў і звыш 30 тыc. пашпартоў ваенных пахаваньняў.

У рамках праекту былі сабраныя зьвесткі па 18,9 млн пэрсаналіям, інфармацыя пра 17,19 млн ужо загружана ў электронную базу зьвестак.

Хартыя'97

База павінна быць дапрацаваная: напрыклад, імя Мікалая Гастэлы, які пахаваны пад Радашкавічамі, сустракаецца ў базе дадзеных чатыры разы, а, напрыклад, інтэрпрэтацыя прозьвішча Пазьняк сустракаецца як мінімум у пяці розных варыянтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0