Суд над віцебскім актывістам Барысам Хамайдам і сябрам КХП БНФ Аляксандрам Салаўянам, затрыманымі ўчора нібыта за несанкцыянаваны пікет, перанесены на заўтра.

Віцебскіх апазыцыянэраў Б.Хамайду і А. Салаўяна затрымалі ўчора на вуліцы Церашковай. Іх зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету з вывешваньнем бел‑чырвона‑белага сьцяга.

На загад начальніка Кастрычніцкага РУУС Андрэя Пракаповіча да суду затрыманых зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Суд распачаўся ў сераду ў 14.30. Як паведаміў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, паседжаньне пачалося з патрабаваньня Аляксандра Салаўяна прадставіць яму перакладчыка. Яго падтрымаў і Барыс Хамайда. Пошук перакладчыка заняў паўтары гадзіны. У выніку ў 16.00 судзьдзя Ірына Смалякова абвесьціла пра перанос справы на заўтра на 10 гадзінаў.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0