Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

Рада Бяспекі, а не Савет Бяспекі

Чыгуначны рух, чыгуначнае злучэнне, а не чыгуначнае паведамленне (тыповая памылка з гугл транслейта)

на запісЕ, а не на запісу

камп'ютар, а не кампутар

экстранны лепш, чым экстраны

на блокпасту, а не на блокпосце

доктар лепш, чым урач

вартавы, а не часавы (баец. які стаіць на варце)

пасведчанне, дазвол на жыхарства, а не від на жыхарства

газета «Беларусь сегодня», а не «Беларусь сёння»

іпэшнікі, а не ІП-шнікі

драпаць, а не царапаць

я насЕк, я перасЕк, а не насёк, перасёк

мадоННа

інтэрпАл

нОвапалачанка

Епіскап, а не япіскап

васЯмнаццаць, а не васемнаццаць, тое самае і сЯмнаццаць

перад ЛукашэнкАМ, а не перад Лукашэнка

з людзЬмі, а не з людзямі

двум мужчынам, а не дваім мужчынам (двое — гэта калі мужчына і жанчына), для іх абАІх, Ірыны і Грышы…

у распараджэнні Більд аказаліся запісы, а не ў распараджэнні Більд апынуліся запісы

кампанія «Зубр-капітал» пішам праз злучок

Ён Герой Беларусі — Герой тут пішам з вялікай літары, бо гэта званне

гаркам, а не гарком (партыі) — скарачэнне ад гАрадскі кАмітэт

«ганаровая сінекура» - стылёвая памылка, таўталогія. Слова «ганаровая» тут лішняе.

«Советская Белоруссія», а не «Савецкая Беларусія» (назва выданняў не мяняюцца пры перадачы з іншых моваў)

разам з немаўлЁМ, дзіцЁМ, а не разам з дзіця, разам з немаўля

перадЫнсультны, перадЫнфарктны

павесіць ільготныя крэдыты, а не льготныя (пасля зычнай устаўное «і» дадаецца)

адКІды, а не адходы

дОбраахвотны, пОлітэхнічны

таполька, а не тапалёк

1,3 мільёнА, а не 1,3 мільёны (з дробам)

з калеНЬ, а не з каленаў

адкласці ЎБок (пішам разам)

адраЧыся, а не адраКЧыся

палацА, банерА, пакоЯ, кабінетА, калодзежА, сектарА, камітэтА, падолА, кодэксА, скотчА, МінскА, ПецярбургА, ГідраметцэнтрА, сарафанА, клубА, КрымА (родны склон, мужчынскі род)

конкурсУ, алкаголЮ, лесУ. наглядУ, камплектУ, канфліктУ, пяскУ, ураганУ, фондУ, шрыфтУ (родны склон, мужчынскі род)

тэрмінУ (= срока), тэрмінА (навуковага, тэхнічнага тэрміна + слова)

замежны доўг лепш, чым вонкавы доўг

у ваенны час, а не ў вайсковы час, ваеннае становішча, а не вайсковае становішча

вырулЬвае, а не вырулівае

нАЎцёкі пішам разам

пад РакавАм, між ТуравАм і СтолінАм

Тройца, а не Троіца

Траецкае, а не Троіцкае прадмесце, Траецкая, а не Троіцкая царква

спрынтАр, кіндАр-сюрпрыз, правайдАр, менеджАр. біндАр

сітуацыя, лепшАЯ, чым у Расіі (а не лепш, бо тут прыметнік, а не прыслоўе)

сінЯ-чорны

каго? дырэктарАў, а не дырэктароў

філасоФскі, а не філасоўскі

адмыкае дзверы, а не адамкае

здаравеЙШЫМ буду, а не здаравей буду (гэта прыметнік, а не прыслоўе)

падобны ДА, а не падобны на

браць удзел лепш, чым прымаць удзел

блокпост пішам разам

пЕнтхаўс

геніЯльны, а не геніальны

Мікі-маЎс, пентхаЎс (бо не на у сканчаецца)

струс або страсенне мозга, а не сатрасенне

па гораДЗЕ, а не па горадУ, па ЗакарпаццІ, а не па Закарпаццю

скрасці машыну, а не ўгнаць машыну

лямец, а не войлак

«Як прыручыць дракона — 2» (працяжнік, а не злучок, бо адносіцца не да аднаго слова, а да двух словаў)

тызер, а не цізер

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0