У выніку моцных дажджоў і ветру, што былі на выходных, абваліўся кавалак сценкі адной з пабудоў Старога замка. Развалілася сцяна вышынёй каля 5 метраў і шырынёй прыкладна 4 метры. Кавалак руіны навісае над схілам гары з боку Гараднічанкі. Па схілах гары раскідана некалькі кубаметраў цэглы. Па трэшчынах, якімі пакрытыя сцены замка і уваходная брама, можна толькі здагадвацца, колькі яны прастаяць і калі разваляцца.

Паводле: harodnia.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0