26 (26). Дзмітрый Лукашэнка

Старшыня прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Палітычную будучыню Дзмітрыю не прагназуе, здаецца, ніхто. Але кожны чалавек, які мае кантакт з Аляксандрам Лукашэнкам, лічыцца ў Беларусі ўплывовым. Цікавымі выглядаюць і поспехі прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Ягоныя партнёры — «Беларуськалій», «Трайпл», Velcom і іншыя прыбытковыя кампаніі. Але і само «некамерцыйнае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне» займаецца бізнэсам.

Прэзідэнцкі спартыўны клуб прадае за мяжу БелАЗы (кожны каштуе больш за $400 тысяч) і нават з’яўляецца суўласнікам расійскай кампаніі па сэрвісным абслугоўванні самазвалаў. У напаўзамарожаным стане застаюцца будаўнічыя праекты, а вось латарэйны бізнэс давялося саступіць Максіму Мірнаму.

Якую ролю ў праекце адыгрывае кіраўнічы талент самога Дзмітрыя? Рытарычнае пытанне.

Пазітыўнасці ягонаму някідкаму вобразу дадаюць, аднак, адкрытая для людзей жонка і дочкі-разумніцы.

Цытата

«Няздольных дзяцей не бывае. Проста не ўсе сябе знаходзяць».

Снежань 2014

 

Аб’ектыўка

Нарадзіўся ў 1980. Вырас пад Шкловам. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, абараніўшы дыплом па тэме «Выступы беларускіх спартоўцаў на міжнароднай арэне». Кіраўнік прэзідэнцкага спартовага клуба. Жанаты, мае трох дзяцей.

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0