Асноўны сымбаль сьвята Вялікадня (Вялічкі, Пасхі) – фарбаванае яйка. Яно зьяўлялася сымбалем жыцьця і ўваскрасеньня. Яйкамі, асьвячонымі ў царкве ці касьцёле, разгаўляюцца, распачынаючы велікодны стол. З царквы вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна з народным павер’ем, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.

У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы ці другі дзень яго ці праз тыдзень пасьля яго, на Радаўніцу, ішлі на могілкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0