Нямецкі рок-гурт Guano Apes выступіць у мінскім Re:Public 19 мая. Гэта будзе першы сольны канцэрт гурту ў Беларусі — раней яны выступалі толькі ў межах фестывалю «Мост».

У Мінску гурт выканае найлепшыя песні, напісаныя за 20 гадоў.

Квіткі паступяць у продаж на наступным тыдні. Цэны пачынаюцца ад 500 тысяч.

***

Guano Apes былі заснаваныя ў 1994 годзе, а голас гурту Сандра Насіч далучылася да каманды ў 1996-м. Папулярнасць гурту прынес дэбютны сінгл «Open Your Eyes», які дагэтуль застаецца адным з галоўных іх хітоў. Песня «Lords Of The Boards» стала ў 1998 годзе гімнам чэмпіянату Еўропы па сноўбордзе, а «Big in Japan» — тэмай Гран-пры Японіі па «Формуле-1». Гурт запісаў тры альбомы, распаўся ў 2005 годзе, але аб’яднаўся ў 2009-м, каб запісаць яшчэ два.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?