7 красавіка а 18.00 у гарадзенскай галерэі «Крыга» (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі «Сустрэчы з Гедройцам». Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.

На гэты раз літаратурны экспрэс прывязе ў Гародню Паўла Касцюкевіча і Артура Клінава.

Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць чытачам кнігі апавяданняў «Душпастырскія спатканні для дачнікаў» і «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

Артур Клінаў — празаік, мастак, леташні «сярэбраны прызёр» Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца за раман «Шклатара». У 2012-м Артур Клінаў з раманам «Шалом» увайшоў у шорт-ліст узнагароды.

У межах вечарыны адбудуцца аўтарскія чытанні.

Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0