Учора былі сарваныя перамовы паміж польскім урадам і мытнікамі, якія патрабуюць павышэння заробку. Апошнія заявілі пра працяг акцыі пратэсту.

Вось што распавёў Еўрарадыё пра сённяшнюю сітуацыю на нашай заходняй мяжы начальнік прэс‑службы памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:

«З 24 гадзін да 8 раніцы на «Казловічах» было прапушчана ў Беларусь 280 грузавых машын, у Польшчу — 54. Чарга на польскай тэрыторыі складае 45 кіламетраў. У Беларусі чаргі няма, транспарт знаходзіцца на тэрміналах — дзесьці каля 245 адзінак. Адзначаецца, што кіроўцы пакуль пазбягаюць паездак у Польшчу, не хочуць ехаць, пакуль сітуацыя не выраўняецца».

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0