Актор Том Хардзі прызнаўся часопісу Esquire, што мае кантракт на яшчэ тры фільмы ў сусвеце «Шалёнага Макса».

Сіквэлы будуць знятыя, калі «Шалёны Макс: Дарога лютасці» будзе мець добрыя зборы. У гэтым можна практычна не сумнявацца: дынамічныя трэйлеры ўжо «падагрэлі» аўдыторыю.

Рэйтынгі чакання фільму дастаткова высокія, а водгукі пра трэйлеры — пераважна пазітыўныя. На тое накладаецца высокая папулярнасць арыгінальнага «Шалёнага Макса» з Мэлам Гібсанам.

Сам Хардзі выказваецца пра фільм крайне пазітыўна (і нецэнзурна). Але згадвае пра цяжкія здымкі пасярод шматкіламетровай пустыні, дзе машыны засыпала пяском, а акторы ў скураных касцюмах пакутавалі ад спёкі.

***

Арыгінальны «Шалёны Макс» з Мэлам Гібсанам у галоўнай ролі выйшаў у 1979 годзе. Жанр фільма вызначаюць як «дызельпанк». Стужка распавядае пра сусвет будучыні, дзе грамадства пала пад анархіяй і постапакаліптычнай разрухай. Фільм доўгі час быў рэкардсменам па суадносінах бюджэту і касавых збораў.

Незвычайная стылістыка фільму нарадзіла шмат паслядоўнікаў. Фанаты праводзяць штогадовы фестываль на тэматыку фільма ў пустыні Махавэ.

Перазапуск серыі, «Шалёны Макс: Дарога лютасці» выйдзе на сусветныя экраны 15 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?