30 сакавіка журналіст «Нашай Нівы» заўважыў, што побач з «Еўраоптам» у горадзе Слуцк (Мінская вобласць) невядомы падлетак падыходзіў да машын на паркоўцы і прапаноўваў кіроўцам сцяжкі с савецкай сімволікай. Мы спрабавалі ўзяць каментар у прадаўца, але ён ухіліўся ад кантакта.

А 3 красавіка у 13:00, у той жа самы час стаяў ужо іншы хлопец, які займаўся той жа самай дзейнасцю. Журналіст падышоў да хлопца, каб запытацца пра яго дзейнасць, на што ён пачаў паказваць, што ён глуханямы. Пасля ён вырашыў напісаць у тэлефоне, што ён меў на ўвазе. Так і пачаўся дыялог.

На відэа хлопец распавядае, што гэтыя сцяжкі яны прывезлі з Масквы. Журналіст паспрабаваў даведацца аб адрасе месца, дзе яны закупляюць гэтыя сцяжкі оптам. На што глуханямы напісаў: «Я ведаю толькі дарогу». На пытанне, для чаго яму гэта, ён адказаў, што для таго каб зарабіць грошаў на пражыванне. Усё б нічога, калі б не вось гэты факт.

Толькі журналіст адышоў ад прадаўца, як да яго падышоў яго паплечнік у блакітнай куртцы. Паміж сабой яны размаўлялі мовай жэстаў, глядзіце фота.

І ўжо дзесьці а 13:30 хлопец у блакітнай куртцы прапаноўвае тыя ж сцяжкі на той жа паркоўцы.

Гэты другі хлопец у блакітнай куртцы сачыў за тым, як я размаўляю з першым. 

Абодва трэніраваныя, маладыя, сучасна апранутыя. Такога ж выгляду хлопцы займаюцца гэтай справай у іншых гарадах.

Не падобна да таго, што хлопец зарабляе сабе на хлеб, праўда? У мяне стварылася ўражанне, што яны шыфруюцца, каб выглядаць адзінокімі беднымі глуханямымі. І гавораць нібы па інструкцыі.

І гэта толькі маленькая частка схемы ў гэтым маленькім горадзе Слуцк. А тое самае адбываецца ва ўсіх гарадах Беларусі. Людзі прывучаюцца да расійскай і савецкай сімволікі. Хто ў Маскве прыдумаў гэтую ідэальную схему дзейнасці праз глуханямых?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?