Пра гэта паведаміў сёння, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў Моладзевай палаты пры Мінскім гарсавеце на круглым стале «Адукацыя Рэспублікі Беларусь: традыцыі і будучыню», міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Па словах Міхаіла Жураўкова, цяпер (гэтым летам) гаворка не ідзе аб увядзенні экзаменаў для паступлення ў 10-ы клас.

«Магчыма, да конкурсу пры паступленні ў 10-ы клас Беларусь прыйдзе праз 5 гадоў. А ўводзіць яго цяпер несправядліва, бо правілы гульні трэба агаворваць загадзя», — адзначыў Міхаіл Жураўкоў. Ён дадаў, што эксперымент па ўвядзенні профільных класаў паказаў добрыя вынікі, але пра паўсюднае ўжыванне гэтай мадэлі яшчэ рана казаць.

У 2015—2016 навучальным годзе ў профільныя класы навучэнцаў будуць прымаць, як і ў мінулым годзе, па жаданні.

«За наступныя чатыры гады пастараемся удасканаліць сістэму, падрыхтаваць дзяцей і іх бацькоў і паступова прыйдзем да таго, што ў 10-ы клас па вызначаным кірунку вучань зможа трапіць толькі ў тым выпадку, калі ў атэстаце за 9-ы клас будзе мець адзнаку па профільным прадмеце не ніжэй за 7 балаў», — сказаў міністр.

А вось працы па прафарыентацыі і гутарак аб будучай спецыялізацыі ў школах і гімназіях стане больш. «Гутаркі з падлеткамі на прадмет мэтазгоднасці іх пераходу ў 10-ы клас павінны праводзіць бацькі. Ды і сам школьнік да заканчэння базавай школы павінен будзе разумець: у профільным класе прыйдзецца вывучаць пэўныя прадметы на паглыбленым узроўні», - падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?