У гэтую нядзелю, 5 красавіка, у сталічным рэстаране «Grand Bellagio» адбыўся першы ў Беларусі эка-маркет «Пастарнак». Наведвальнікам прапанавалі багаты выбар прадуктаў харчавання, этычнай натуральнай касметыкі і бытавой хіміі, а таксама вопратку, цацкі і падарункі з эка-матэрыялаў.

Мы завіталі на эка-маркет ды абралі 10 карысных і смачных прадуктаў, якія не ўтрымліваюць у сабе лішняй хіміі.

1. Сіроп агавы

Сіроп, прыгатаваны на аснове соку агавы, з'яўляецца выдатным заменнікам цукру. Яго пах нагадвае мёд з карамельных адценнем. Такі сіроп дадаюць ва ўсе віды выпечкі, як самастойны кампанент або ў якасці заменніка цукру, мёду, кляновага сіропу.

Кошт: 129 000 за 100 гр.

2. Сочыва з інжыру

Прадукт грузінскай фірмы «Kula», які цяпер можна знайсці ў тым ліку на палічках мінскіх супермаркетаў. Існуюць таксама сокі, джэмы і соусы гэтай маркі. Вялікі плюс гэтага сочыва ў тым, што яно гатуецца выключна з фруктаў і цукру, у яго складзе няма кансервантаў.

Кошт: 65 000 за 360 гр.

3. Тофу

Тофу - гэта сыр, які робіцца з соевых бабоў. Ён нізкакаларыйны, амаль не ўтрымлівае тлушчу і вугляводаў. Бывае таксама са смакам грыбоў, папрыкі, вішні і інш.

Кошт: 26 000 за 150 гр.

4.Мармелад з ягад 

Складаецца з патакі, фруктозы, агару, лімоннай кіслаты ды саміх ягад. Актуальна для тых, хто яшчэ тыдзень будзе пасціцца.

Кошт: 45 000 за 170 гр

5. Урбеч з лёну

Урбеч - густая паста, якую гатуюць з расцёртага ды падсмажанага насення канопляў, лёну, сланечніка, арэхаў або абрыкосавых костачак. Можна змяшаць з мёдам і есці ў якасці дэсерта, таксама сумесь мае ў сабе шмат вітамінаў.

Кошт: 80 000 за 230 гр

6. Зялёная грэчка

Грэчка, якую можна прарошчваць проста ў сябе на кухні, а пасля дадаваць да салатаў ці есці ў якасці гарніра. Кажуць, станоўча ўплывае на імунную сістэму.

Кошт: 45 000 за 600 гр.

7. Памідоры з бархатцамі

Закатка са свежых свойскіх памідораў, у якія дадалі толькі соль і бархатцы.

Кошт: 80 000 за літровы слоік.

8. Шакалад з кэрабу

Добрае вынаходніцтва для тых, каму нельга шакалад з крамаў. Толькі кэраб, какао-масла, малако і міндаль - ніякага цукру.

Кошт: 45 000 за 75 гр.

9. Торт з сухафруктаў 

Дэсерт, які, калі верыць цэтліку, складаецца роўна з 4 інгрыдыентаў: бананы, какосавая стружка, фінікі, міндаль. Калі Вас не засмучаюць цытаты Каэльо на упакоўцы, можаце пакаштваць таксама веганскі чызкейк і іншыя смачныя торты без яек і мукі.

Кошт: 150 000 за 650 гр.

10. Аліўкавы алей

Кошт: 280 000 за 0,5 л

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?