gazetaby.com

gazetaby.com

Фота татуіроўкі, якую зрабіў сабе на «хіміі» палітвязень Юры Рубцоў, трапіла ў сацсеткі. Гомельскі актывіст абраў для тату надпіс «Лукашэнка, сыходзь», паведамляе Gazetaby.com.

Таксама стала вядома, што сёння Юрыя Рубцова вывезлі з ўстановы адкрытага тыпу №7 у Купліне Пружанскага раёна, дзе ён аддбывае пакаранне, у раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны, нібыта для правядзення следчых дзеянняў. Пры гэтым Рубцова вывелі з тэрыторыі з асабістымі рэчамі, паведамляе spring96.org

Як паведаміў актывіст Леанід Кулакоў, нечаканымі сведкамі гэтага этапавання сталі сябры і паплечнікі палітзняволенага, якія прыехалі сёння з Менску, каб праведаць Рубцова і перадаць яму неабходныя рэчы і прадукты харчавання.

Зараз яны накіраваліся следам за міліцэйскім аўтамабілем у Пружаны, каб высветліць падрабязнасці выкліку Рубцова да следчых.

Праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў, што супраць Юрыя Рубцова заведзена крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кэдэксу (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі). Гэты артыкул прадугледжавае пазбаўленне волі тэрмінам на 3 гады.

***

Нагадаем, што 6 кастрычніка 2014 Юрыя Рубцова прысудзілі да «хіміі» на два з паловай гады (год адразу скарацілі па амністыі) за абразу суддзі Кірыла Палулеха. Праваабаронцы адзначалі, што судовы працэс праходзіў са шматлікімі парушэннямі, і сапраўднай прычынай прысуду стала палітычная актыўнасць Рубцова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0