Памежнікі сумесна з супрацоўнікамі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і падатковай інспекцыі 2 красавіка выявілі канал незаконнай пастаўкі бытавой тэхнікі з краін Еўрасаюза ў Беларусь.
Тавары перамяшчаліся праз мяжу падстаўнымі асобамі ў Брэст, далей дробнымі партыямі дастаўляліся на нелегальны склад у Мінск. Там тавар фармаваўся ў больш буйныя партыі для наступнай рэалізацыі праз рознічную гандлёвую сетку.
Сто трыццаць пяць варачных панэляў, посудамыйных і пральных машын, духавых шаф і тэлевізараў коштам амаль мільярд рублёў канфіскаваныя да рашэння суда.
У дачыненні да грамадзян, якія маюць дачыненне да правапарушэння, пачаты адміністрацыйны працэс.