bostonglobe.com

bostonglobe.com

Абвінавачаны ў арганізацыі выбухаў на фінішы бостанскага марафону Джахар Царнаев «хацеў пакараць Амерыку», заявіў пракурор на пасяджэнні суда ў Бостане.

Аднак, як настойвае абарона, Джахар Царнаеў знаходзіўся пад моцным уплывам брата Тамерлана, які быў прыхільнікам радыкальных поглядаў.

Ахвярамі выбухаў на фінішы бостанскага марафону ў красавіку 2013 сталі тры чалавекі, яшчэ 264 чалавекі пацярпелі.

У выпадку прызнання вінаватым Царнаеву пагражае смяротнае пакаранне. Судовы працэс, як мяркуецца, будзе доўжыцца ад трох да чатырох месяцаў.

Па версіі следства, браты Джахар і Тамерлан Царнаевы арганізавалі выбухі на марафоне. Джахар быў пасля затрыманы, а Тамерлан забіты паліцыянтамі ў ходзе спробы затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?