Даследчыкі Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) прэзентавалі тэхналогію алюмініевай батарэі з надзвычай высокай хуткасцю падзарадкі. Распрацоўшчыкі вераць, што яна здолее замяніць сённяшнія літый-іонныя акумулятары смартфонаў і ноўтбукаў.
У адрозненне ад папярэдніх распрацовак алюмініевых акумулятараў, што маглі вытрываць каля 100 цыклаў разрадкі-зарадкі, стэнфардскія «перажывуць» 7500 цыклаў.
Г.зн. у 7,5 разу болей за сучасныя літый-іонныя акумулятары.
Праўда, пакуль прататып алюмініевага акумулятара здольны вытрымліваць напружанне ў 2 В (супраць 3,6 В у літый-іонных) і магутнасць толькі ў 40 Вт на кілаграм (супраць 100-200 Вт на кг ў літый-іонных). Але навукоўцы спадзяюцца палепшыць паказнікі.
Сярод плюсаў алюмініевых акамулятараў не толькі звышвысокая хуткасць зарадкі, але і гнуткасць ды надзвычайная бяспечнасць. Такія акумулятары не нагрэюцца ды запаляцца пры дэфармацыі — іх можна хоць прасвідраваць.
***
Рэвалюцыю ў акумулятарах абяцаюць ужо не першы дзясятак год. Сярод апошніх распрацовак — прататып біябатарэі з наначасцінкамі, што можа зараджацца за 30 секундаў і гелевая батарэя з дыяксідам тытану, што падзарадзіцца да 70% за дзве хвіліны. Вытворчасць абодвух гаданых прататыпаў абяцаюць наладзіць у 2016-м.