blesk.cz

blesk.cz

Урад Чэхіі ў сераду, 8 красавіка, разгледзіць пытанне аб фінансаванні паездкі прэзідэнта краіны Мілаша Зэмана ў Маскву на ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пра гэта, як піша выданне Denik, падчас прэс-канферэнцыі заявіў віцэ-прэм'ер Павел Белабрадэк, які таксама з'яўляецца лідарам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза — Чэхаславацкай народнай партыі (уваходзіць у кіроўную кааліцыю).

Белабрадэк растлумачыў, што ён не мае нічога супраць таго, каб кіраўнік дзяржавы ўшанаваў памяць загінулых падчас Другой сусветнай вайны. Аднак удзел Зэмана ў вайсковым парадзе ў Маскве, на яго думку, з'яўляецца «непрыстойным у бягучай міжнароднай сітуацыі».

Пакуль незразумела, ці будзе Зэман прысутнічаць 9 мая на Краснай плошчы. Але калі ўрад яго візіт у канчатковым выніку не ўхваліць, то прэзідэнт будзе вымушаны самастойна аплаціць сваю паездку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?