Помста малпы. Надовічы ў Вільні ў цырку вылезла ўночы малпа з клеткі і напала на спячага машыніста. Згрызла яму скуру з галавы, перакусіла правую руку і пачала кусаць нагу. На крык няшчаснага збегліся служачыя цырку і выратавалі яго з рук раз’юшанай малпы.

«НН». №14. 1915.

Зубрыяда. У Барысаве сябры незарэгістраванай арганізацыі «Зубр» вызначылі найлепшых у такіх конкурсах, як раздача газет, расклейка ўлётак, маляванне графіці, вывешванне сцягоў. І гэта не жарты.

«НН». №14. 2005.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0