Паліна Смолава

Аляксандар
Кульлінковіч

Згода ад беларускай поп‑сьпявачкі ды Аляксея Хлястова атрыманая жалезная. Самі артысты на прапанову ўзяць удзел у трыб’ют‑дыску ND адгукнуліся з задавальненьнем. І Смолава, і Хлястоў абяцаюць запісаць свае кавэры на «дзюбелей», як толькі знойдзецца вольная часіна між канцэртамі. Які менавіта твор перасьпяваюць поп‑артысты пакуль трымаецца ў таямніцы.

Аляксандар Кульлінковіч з нагоды падрыхтоўкі трыб’юту радасна ўздыхае:

«Урэшце справа зрушылася!».

Сваё бачаньне песеннай спадчыны гурта Neuro Dubel прапанавалі ўжо зь дзясятак выканаўцаў. Цалкам гатовыя песьні «Палацу» («Забі амэрыканца»), «Нагуаль» («Ой да табайда»), ZigZag (Tanki) ды некаторых іншых. Сканчваецца праца над трэкамі «Гусі‑лебедзі» ад гурта «Йо‑йо», гатовы і «Резиновый дом» у выкананьні Зьмітра Вайцюшкевіча. MP3‑прэзэнтацыя гэтага твора адбудзецца днямі на ТГ. Рыхтуюцца запісаць свае кавэры і «Ляпіс Трубяцкой», «Крама» і N.R.M., літоўская каманда IR.

Лідэр ND тлумачыць, што трыб’ют робіцца «на грамадзкіх пачатках»:

«Дамова з студыяй гуказапісу існуе ўжо даўно, хлопцы з «Осмасу« пагадзіліся падтрымаць гэтую ідэю. Сам я ў творчы працэс ня ўмешваюся — кожны сам абірае кампазыцыю, якую хоча выканаць». Са словаў музыкі, нават калі песьні будуць паўтарацца, гучаньне ў іх усё адно будзе рознае, таму ён сам з гэтай нагоды не пераймаецца: «Мне самому надта цікава, як будуць гучаць тыя ж «Tanki« ў выкананьні літоўцаў».

У «дзюбелей» яшчэ адна прыемная навіна — урэшце адбудзецца канцэрт‑прэзэнтацыя іх альбома «Stasi» — 17 лютага ў менскім клюбе «Гудвін».

Паводле Тузіна Гітоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0