Фота: The Illuminator

Фота: The Illuminator

Палітычны арт-праект The Illuminator вярнуў выяву Эдварда Сноўдэна ў бруклінскі парк Форт-Грын — цяпер замест звыклага фізічнага бюста дэманстравалася галаграма.

Зранку 6 красавіка невядомыя прымацавалі клеем на калону памяці змагароў за незалежнасць Амерыкі ў Нью-Ёрку бюст Эдварда Сноўдэна. Паліцыя прыбрала бюст, але на калону 7 красавіка «вярнулі» галаграму.

«Ніхто не зможа заглушыць голас народу», — тлумачаць аўтары інсталяцыі ў сваім твітары. Сваю гісторыю яны прасочваюць ад пратэстаў Occupy Wall Street і дзейнічаюць дзеля тых, хто «ахвяруе сваёй бяспекай дзеля барацьбы з сучаснай тыраніяй».

***

Эдвард Сноўдэн — былы супрацоўнік ЦРУ і АНБ, які ў 2013 годзе выкрыў праграму масавай сочкі за грамадзянамі ЗША і іншых краін. У былых працадаўцаў ён скраў 1,7 млн сакрэтных файлаў і дагэтуль выкладвае іх у прэсе. У ЗША яму прад’яўленыя абвінавачанні ў шпіянажы і скраданні дзяржмаёмасці. На сёння жыве ў Маскве, але спадзяецца вярнуцца дамоў, калі там яго будзе чакаць справядлівы адкрыты суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?