Камэнтар Рэдакцыі.

Сярэдняя зарплата ў Беларусі павінна дасягнуць 1000 эўра да 2015 году. Права рабіць такія заявы ў беларускай сыстэме традыцыйна належыць аднаму чалавеку. Гэтым разам прагноз-заданьне выказаў старшыня Нацбанку Пятро Пракаповіч. Яшчэ адзін доказ таго, што патэнцыйнага папулярнага, а значыць канкурэнта Сідорскага хочуць зьмяніць на пасадзе прэм’ера гэтым пазбаўленым лоску і палітычных амбіцый чыноўнікам. Так на чале палатаў нацыянальнага сходу А. Лукашэнка зьмяшчае самых беспэрспэктыўных паплечнікаў, каб засьцерагчысяад любых праяваў канкурэнцыі.

Менавіта Пракаповіч – банкір з будаўнікоў – выступіў з ініцыятывай лібэралізаваць правілы налічэньня заробкаў, прапанаваўшы пачаць з такога экспэрымэнту ў будаўнічай сфэры.

Калі Пракаповіч выйдзе ў прэм'еры, гэта яшчэ раз выявіць прынцып, па якім падбіраюцца кіраўнічыя кадры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0