08.04.2015 / 16:09

Сусветная турыстычная арганізацыя навучыць Беларусь прывабліваць турыстаў 3

У арганізацыі ўжо амаль склалі план дапамогі ў распрацоўцы стратэгіі.

Рэстаўрацыя палаца Пуслоўскіх у 2011 годзе. Фота: Сяргей Гудзілін

Сусветная турыстычная арганізацыя (UNWTO) дапаможа Беларусі распрацаваць стратэгію прываблівання турыстаў, паабяцаў генеральны сакратар арганізацыі Талеб Рафаі, перадае БЕЛТА.

Па словах генсека UNWTO, сёння ўжо на 80% распрацаваны план дапамогі Беларусі ў фармаванні стратэгіі.

Асноўныя напрамкі плану — прасоўванне турыстычнага патэнцыялу краіны на міжнародным рынку, развіццё чалавечага патэнцыялу і распрацоўка метадалагічнай базы для ўдасканалення статыстыкі ў турыстычнай галіне.

Рафаі наведаў Беларусь у межах кірмашу турыстычных паслуг «Адпачынак-2015», што праходзіць на «БелЭкспа». Таксама кіраўнік арганізацыі пакаштаваў беларускія стравы, у тым ліку ўпершыню пакаштаваў бярозавы сок.

***

Па звестках Белстата, у мінулым годзе Беларусь наведалі 137,4 тысячы арганізаваных турыстаў, што на 0,5% больш за 2013 год. Абсалютная большасць з іх (82%) — расійцы.

Чытайце таксама: Беларускія замкі: засыпце іх пяском!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Аляксандр Арсёнаў

0
Виктор / Адказаць
08.04.2015 / 16:16
Россияне организованные туристы? Обос*али все обочины трассы! И не прячутся и не думают....
0
Мордехай В. / Адказаць
08.04.2015 / 16:21
Я калі рыбу лаўлю - прыкармліваю.
0
Алесь Талстыка / Адказаць
08.04.2015 / 18:16
Што тут вучыць прывабліваць? Адмяніце візы для жыхароў разьвітых краін Азіі(Сінгапур, Японія. Паўднёвая Карэя), краін Еўразьвязу, ЗША і БІНГО, яны самі да нас прыедуць, паглядзець на краіну ў якой усё НААДВАРОТ! Праўда гатэлі дабудоўваюць, можа даходзіць паціху?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру