08.04.2015 / 15:05

Абвешчаны шорт-ліст прэміі Гедройца 19

8 красавіка абвешчаны шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца за 2015 год, паведамляе сайт прэміі. У спіс трапілі шэсць кніг.

1. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: «Кнігазбор»

2. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: «Галіяфы»

3. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: «Кнігазбор»

4. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: «Кнігазбор»

5. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: «Каўчэг»

6. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: «Кнігазбор».

Да канца мая журы (Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута) абвесціць лаўрэатаў прэміі.

***

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатар узнагароды — «Ідэя Банк». Узнагароды: I месца — чэк на суму, якую кожны год вызначае «Ідэя Банк»; II месца — пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў, г. Вісбю, Готланд (Швецыя); ІІІ месца — творчая стыпендыя ў Вентспілсе (Латвія).

Папярэднімі лаўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касцюкевіч («Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту», 2012), Уладзімір Някляеў («Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», 2013), Ігар Бабкоў («Хвілінка. Тры гісторыі», 2014)

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Lilia / Адказаць
08.04.2015 / 15:26
Cтанкевіча выкінулі. Я ўсё ж такі спадзяюся, што прэмію дадуць Казько, а не Бахарэвічу. Хаця калі глядзець склад журы, то сілы ў іх няроўныя. А Рублеўская настолькі ўсім надакучыла са сваім Вырвічам, што яе адразу выкінулі? Няўжо кніга Дубаўца цікавейшая? Падзяліцеся, уражаннямі, хто чытаў.
0
Кастусь Ваўкавыскі / Адказаць
08.04.2015 / 15:32
А дзе падзелі Юрася Станкевіча ?! І гэта Журы завецца ? Жмурыкі нейкія.. А творы лепшыя і так будуць выходзіць.
0
Уладзімір / Адказаць
08.04.2015 / 15:36
Віктара Марціновіча з бестселерам Мова выкінулі, а Альгерда Бахарэвіча выбралі. )))
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру