Тры тыдні не звяртаўся да ўрачоў 17‑гадовы хлопец з Брэсцкай вобласцi з пранiкаючым раненнем сэрца, паведамляе АНТ.

У бойцы адзiнаццацiкласнiку прабiлi лёгкае i правы жалудачак сэрца, але пра раненне падлетак маўчаў, баючыся пакарання. Да спецыялiстаў хлопец доўгi час не звяртаўся, але тое, што ён часта млеў, быў слабы i губляў у вазе, дало аб сабе знаць. Пасля аператыўнага ўмяшання хiрургi Брэсцкай абласной бальнiцы адкачалi з лёгкага хворага 2 лiтры вадкасцi, а з‑пад абалонкi сэрца — яшчэ лiтр. Урачы здзiўляюцца такой жывучасцi хлопца i лiчаць, што гэта беспрэцэдэнтны выпадак у айчыннай медыцыне. Цяпер жыццю хлопца нiчога не пагражае, а сэрца павiнна аднавiцца на працягу года.

Кар. БЕЛТА, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0