08.04.2015 / 19:59

Расійскі праграміст стаў першым кандыдатам на перасадку галавы 2

Час аперацыі пакуль не прызначаны нават прыкладна.

Валерый Спірыдонаў. Фота з сайта tjournal.ru

Валерый Спірыдонаў, праграміст з горада Уладзіміра, стаў першым кандыдатам на перасадку галавы паводле методыкі італьянскага хірурга Серджыа Канавера, распавядае Daily Mail.

Спірыдонаў мае спінальную атрафію цягліц. Пры такой хваробе з маленства ў чалавека спыняецца рост цягліц. Палова дзяцей з такой хваробай не дажывае да года, шанцы дажыць да старасці практычна нулявыя.

Канавера аддае перавагу патэнцыйным пацыентам менавіта з такой хваробай. Са Спірыдонавым яны ўжо два гады перапісваюцца праз інтэрнэт, але пакуль не сустракаліся асабіста.

Патэнцыйны пацыент і яго сям’я ўсведамляюць рызыкі ўнікальнай аперацыі.

У якасці донараў цела для Спірыдонава могуць паслужыць злачынцы, прысуджаныя да смяротнага пакарання, альбо людзі, што атрымалі невылечныя траўмы мозгу.

Час аперацыі пакуль не прызначаны нават прыкладна — Канавера не мае належнага фінансавання і штату дактароў. Але на думку нейрахірурга, перасадка галавы стане магчымай праз два гады.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Аляксандр Арсёнаў

0
Мікіта / Адказаць
08.04.2015 / 20:10
Можа дакладней "перасадка тулава" ? :-)
0
Mihas Baranik / Адказаць
09.04.2015 / 10:35
а пры станоучым выніку, і . усім 82 % зрабіць тое самае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру