Перамогай сталічнага клуба «Цмокі-Мінск» завяршыўся жаночы чэмпіянат Беларусі па баскетболе.

Каманда Андрэя Ваўлева ў мінулым сезоне ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявала чэмпіёнскае званне і зараз зноў паўтарыла поспех. У фінальнай серыі да трох перамог «Цмокі-Мінск» выйгралі ў іншага мінскага клуба — «Гарызонт».

Вырашальны пяты матч серыі быў згуляны ў Мінску 8 красавіка і прынёс поспех «Цмокам-Мінск» — 55:46 (18:11, 9:15, 16:11, 12:9).

Першы і трэці матчы серыі з лікам 55:53 і 60:55 выйгралі «Цмокі-Мінск», другі і чацвёрты — «Гарызонт» (67:55 і 71:68).

У мінулым сезоне ў фінале таксама гулялі «Гарызонт» і «Цмокі-Мінск». Бронзавыя медалі чэмпіянату дасталіся гродзенскай «Алімпіі», якая ў серыі за трэцяе месца з лікам 3:0 (68:41, 71:52, 64:61) абыграла брэсцкую каманду «БрДУ ЦАР Вікторыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?