Міністэрства гандлю і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі выпрацавалі ўзгодненую пазіцыю аб прымяненні жыллёвага заканадаўства і заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў да праваадносін па тэхнічным абслугоўванні дамафонных сістэм і замене запорна-перагаворных устройстваў (ЗПУ). Адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце Мінгандлю.

Пазіцыя двух міністэрстваў зводзіцца да таго, што арганізацыі, якія аказваюць паслугі па ўстаноўцы дамафонных сістэм і тэхнічнае абслугоўванне ЗПУ і дамафонных сістэм, абавязаны аказваць спажыўцам (уласнікам або наймальнікам жылога памяшкання) паслугі па тэхнічным абслугоўванні ЗПУ на падставе дагавора, заключанага з кожным уласнікам або наймальнікам кватэры. Яны абавязаны забяспечваць бесперашкодны доступ у жылыя памяшканні жыльцам, якія не заключылі дагавор на тэхнічнае абслугоўванне ЗПУ, не налічваць плату за дадатковую жыллёва-камунальную паслугу па тэхнічным абслугоўванні ЗПУ такім жыльцам і не ўключаць гэту плату ў паведамленне аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Акрамя таго, яны не абавязаны дапускаць замены ЗПУ або іншага абсталявання дамафоннай сістэмы без згоды ўласнікаў або наймальнікаў жылога памяшкання.

Апублікаванае рашэнне абгрунтавана прыведзенымі вытрымкамі з законаў «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», «Аб абароне правоў спажыўцоў», «Аб сумесным домаўладанні», а таксама Жыллёвага і Грамадзянскага кодэксаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?