Памер мінімальнай зарплаты з 2016 года ў Латвіі можа быць павышаны з 360 да 375 еўра, заявіў міністр дабрабыту Улдзіс Аўгуліс.

У інтэрв'ю праграме «900 секундаў» тэлеканала LNT у чацвер міністр падкрэсліў, што такі ўзровень мінімальнага заробку ён гатовы абараняць ва ўрадзе падчас дыскусій аб дзяржбюджэце на 2016 год.

Аугуліс адзначыў, што ў міністэрства маецца жаданне павысіць мінімальную зарплату, аднак гэта жаданне варта ацэньваць у кантэксце развіцця народнай гаспадаркі і памеру сярэдняга заробку ў краіне.

У Беларусі з 1 студзеня мінімальны заробак складае 2 млн 100 тыс. 100 рублёў, што паводле курсу на 9 красавіка складае каля 134 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0