У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці з-за падзення дрэваў адбылася затрымка руху на 1 гадзіну 43 хвіліны прыгараднага цягніка Асіповічы — Градзянка.

Інцыдэнт адбыўся 8 красавіка ў 23.41. Як высветлілася, на перагоне «Лапічы — Градзянка» за 3 км ад чыгуначнай станцыі «Градзянка» на чыгуначнае палатно ўпалі два дрэвы, у выніку чаго праезд стаў не магчымы.

У 00.05 рэйкі былі вызваленыя. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?