Прадукты ва Украіне каштуюць удвая танней.

Тысячы беларусаў з прымежных раёнаў спусташаюць валынскія рынкі. Ездзіць за пакупкамі ва Украіну жыхарам Берасцейскай і Гомельскай абласцей стала вельмі выгадна. Да прыкладу, прадукты ў суседняй краіне каштуюць удвая танней.

Журналісты тэлеканала ICTV распавялі пра тое, як тысячы беларусаў двойчы на тыдзень прыязджаюць у памежнае сяло Забалоцце і змятаюць усё - ад будаўнічых матэрыялаў да прадуктаў харчавання.

«Па маянэз, па сыр, агуркі, печыва… Па зефір — каб у шакаладзе толькі быў, — кажа Мікалай Ляшук, адзін з пакупнікоў. — У нас удвая ўсё даражэй. Я пенсіянер, ёсць час, мову вашу ведаю».

Украінскія памежнікі распавядаюць, што апошнім часам колькасць пасажыраў з Беларусі прыкметна вырасла.

«Пасажырапаток павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 10%, -- кажа начальнік аддзела памежнага кантролю Ігар Гаварушчак. -- Мы забяспечылі дадатковыя працоўныя месцы для больш камфортнага праходжання кантролю».

Самыя вялікія чэргі на рынку ў Забалоцці — за малочнымі прадуктамі і каўбасой.

«Тварог у вас тут значна таннейшы, і малако, і алей», — кажа пенсіянерка з Беларусі Алена Паўлік.

Білет з Берасця да Забалоцця і назад абыходзіцца беларусам менш, чым за $5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?