Рабочая група па распрацоўцы змяненняў у падатковае заканадаўства створана ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння генеральны пракурор Аляксандр Канюк, прадстаўляючы ў палаце прадстаўнікоў законапраект аб карупцыі.

«Цяпер працуе ініцыятыўная група з работнікаў Генпракуратуры, Міністэрства па падатках і зборах, Савета бяспекі, Адміністрацыі Прэзідэнта, якая рыхтуе змяненні падатковага заканадаўства», - сказаў генпракурор.

«Мне прыемна канстатаваць, што ўсё ж такі ў нас у дзяржаве, як мне здаецца, той узровень менталітэту ў грамадстве, калі карупцыйныя злачынствы ўспрымаюцца ўсімі негатыўна», - заявіў Аляксандр Канюк. Пры гэтым ён са шкадаваннем канстатаваў, што пакуль да падатковых злачынстваў такога стаўлення няма.

У Беларусі, як лічыць генеральны пракурор, цяпер даволі мяккае падатковае заканадаўства. «Па падатковых парушэннях у нас штраф спаганяецца мінімальны - 10 працэнтаў, можа быць 50 працэнтаў, а ў некаторых краінах ён даходзіць да 800 працэнтаў. І меры пакарання несупастаўныя з нашым крымінальным заканадаўствам. Гэта я проста анансую тэму, якую нам трэба сур'ёзна распрацоўваць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?