Прэм'ер міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін знайшлі спосаб пераадолець цяжкасці ў гандлі паміж краінамі.

«Учора (8 красавіка) мы абмяркоўвалі меры па ўмацаванні грэчаскага экспарту ў Расію. Мы знайшлі спосаб пераадолець складанасці ў гэтай сферы», — распавёў Цыпрас, выступаючы на лекцыі ў МГІМО.

Прэм'ер-міністр таксама дадаў, што краіны пачалі перамовы аб прыватызацыі грэчаскіх кампаній. Для гэтага, па словах Цыпраса, будзе створана спецыяльнае таварыства.

Таксама Цыпрас заявіў студэнтам, што Грэцыя застаецца ў еўразоне.

«Мэта нашага ўрада — каб Грэцыя засталася ў еўразоне, мы шукаем агульнаеўрапейскае вырашэнне гэтай задачы», - заявіў прэм'ер.

Ён таксама адзначыў, што знешняя палітыка Грэцыі ў найбліжэйшай будучыні паўплывае на рашэнне фінансавых праблем краіны.

Таксама паведамляецца, што краіна пералічыла чарговы транш МВФ — 450 млн еўра.

8 красавіка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грэцыі Уладзімір Пуцін заявіў, што найлепшы спосаб вырашыць праблемы узаемных абмежаванняў краін — гэта спыненне санкцыйных войнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?